2010-11-10 14:51:15

Кардынал Бэртонэ: урад Ірака павінен сур’ёзна падысці да абароны хрысціян у краіне


RealAudioMP3 «Пытанне абароны хрысціян — гэта праблема, якую мы ўжо ўзнялі ў кантактах з уладамі Ірака і спадзяемся, што яна будзе вырашана належным чынам», — адзначыў кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI нагадаў, што пытанне пераследу хрысціян закранулі нядаўна і ўдзельнікі спецыяльнага пасяджэння Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу.
Як дадаў кардынал Бэртонэ, гэтая праблема датычыць таксама іншых краін Блізкага Усходу, напрыклад, Пакістана. Іерарх выказаў удзячнасць уладам Францыі і Італіі, якія арганізавалі транспарціроўку цяжкапараненых і забяспечылі ім лячэнне. Кардынал паведаміў, што Апостальская Сталіца ўжо абмяркоўвала гэтую праблему з уладамі Ірака і мае надзею, што да яе паставяцца сур’ёзна.











All the contents on this site are copyrighted ©.