2010-11-09 13:09:16

Другі Ватыканскі Сабор адкрыты нанова. Новая рубрыка нашага радыё


RealAudioMP3 На нашым радыё з’явілася новая рубрыка “Другі Ватыканскі Сабор адкрыты нанова”, якую будзе весці выкладчык Папскага Грыгарыянскага універсітэту ў Рыме, кс. Дарыюш Кавальчык.
Ідэя пачаць цыкл праграм прысвечаных Другому Ватыканскаму Сабору, з’явілася як адказ на шматлікія пытанні, якія ўзнікаюць сёння, а менавіта пытанні аб прыродзе рашэнняў Сабору – яны з’яўляюцца працягам традыцыі Касцёла, ці нечым абсалютна новым? У чым праяўляецца дух Сабору ў наш час?
Як кажа кс. Кавальчык, у сваіх праграмах ён не прэтэндуе на тое, каб даць разгорнуты і поўны адказ на гэтыя пытанні, але ставіць сваёй мэтай вызваць зацікаўленаць да чытання дакументаў Сабору. Без адпаведнага ведання дакументаў, немагчыма весці дыскусію аб духу Сабору, кажа аўтар.
Ці маем зараз патрэбу ў Трэццім Ватыканскім Саборы?Гэтымі словамі кс. Кавальчык пачынае сваю першую праграму. – Хто можа ведаць? Калі Анджэла Ранкаллі быў абраны, як наступнік Пія ХІІ, шматлікія назіральнікі лічылі, што гэта будзе пантыфікат пераходнага перыяда. Ранкаллі меў 76 гадоў. Праз некалькі месяцаў Ян ХХІІІ абвесціў аб ініцыятыве склікання новага Сабору, які перамяніў Касцёл. Многія ў Рымскай курыі лічылі, што ідэя новага Сабору з’яўляецца недарэчнай. У Касцёле распаўсюдзілася думка аб тым, што калі ў 1870 годзе, была абвешчана безпамылковасць Папы, Пантыфік можа вырашаць усе пытанні сам. Ян ХХІІІ думаў абсалютна інакш. Адкуль жа паходзіць гэтая упэўненасць у неабходнасці такой вялікай і значнай падзеі як экуменічны Сабор? Папа адказаў: “Што тычыцца маёй сціплай асобы, я не люблю казаць аб тым, што атрымаў нейкае асаблівае натхненне. Але задаволюся тым, што вучэнне кажа аб гэтым, а менавіта, што ўсё паходзіць ад Бога. Такім чынам, я вырашыў, што ідэя Сабору, таксама паходзіць з гэтага натхнення”. Так! Паходзіць ад Бога. Гэта Ён, які вядзе свой Касцёл “да паўнаты праўды”, Дух Святы, які натхніў Папу Ранкаллі абвесціць аб скліканні Сабору, які стаў “мільным каменнем ў двухтысячачгадовай гісторыі Касцёла”, як казаў Папа Ян Павел ІІ. Прайшоў час, сабаровыя дакументы не згубілі сваёй актуальнасці. Наадварот, нават набылі яшчэ большую важнасць. Але, перш за ўсё, застаецца важным адкрыць нанова дух Сабору. Ёзэф Ратцынгер адзначае, што “ужо падчас пасяджэнняў, і потым, з часам, узнік самазваны “дух Сабору”, які сапраўды з’яўляецца, яго “анты-духам”. Адной з догмаў, гэтага “анты-духу”, была думка аб тым, што новае заўсёды лепшае за тое што было ці, што ёсць. Падчас нашых разважанняў паспрабуем адрозніць у сучаснаці сапраўдны дух Сабору, ад яго анты-духу, які быў выяўлены яшчэ тады, і сёння працягвае існаваць.







All the contents on this site are copyrighted ©.