Папа Бэнэдыкт XVI наведае 18 снежня Ватыканскую бібліятэку, адкрытую 20 верасня пасля
трох гадоў рамонтных прац. Аб гэтым сказаў сёння яе прэфект, кс. пралат Чэзаре Пазіні
на прэс-канферэнцыі, якая прайшла сёння ў прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы.
У
бібліятэцы знаходзіцца 1,6 мільёна тамоў, 80 тысяч рукапісаў і 100 тысяч архіўных
адзінак, 8400 інкунабул, 300 тысяч манет і медалёў, больш за 150 тысяч фатаграфіі.
Кожны
год у Ватыканскай бібліятэцы працуе 20 тысяч навукоўцаў з усяго свету.