2010-11-08 14:34:43

Іран: каталіцка-мусульманская нарада па пытанні ўзаемасувязі паміж рэлігіяй і грамадскім жыццём


RealAudioMP3 “Рэлігія і грамадства - хрысціянская і мусульманская перспектыва” – гэта тэма трохдзённай
Нарады, якая пачнецца заўтра ў сталіцы Ірана. На ёй будуць прысутныя высокія прадстаўнікі Ватыкана і Арганізацыі ісламскай культуры і сувязяў у Тэгеране. Гэта будзе сёмая сустрэча такога тыпу.

На чале дэлегацыі Апостальскай Сталіцы стаіць Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран. Адным з членаў дэлегацыі будзе Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Ірана, арцыбіскуп Рамзи Гарму, Халдэйскі Ардынарый Тэгерана.

Пасля інаўгурацыйнай сустрэчы, астатняя частка пасяджэння будзе праведзена за зачыненымі дзвярыма. Па завяршэнні нарады з'явіцца паведамленне. Таксама запланавана канферэнцыя ва ўніверсітэце Тэгерана, у ходзе якой студэнты і выкладчыкі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з тэмай нарады.

Запланаваны візіт ватыканскай дэлегацыі ў святым для шыітаў горадзе Кум. Гэта адзін з галоўных цэнтраў рэлігійнага навучання ў Іране.







All the contents on this site are copyrighted ©.