2010-11-06 14:30:15

Бэнэдыкт XVI: Іспанія і Еўропа – будуйце сваю будучыню на праўдзе, свабодзе і справядлівасці (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI прыбыў сёння у Санц'яга-дэ-Кампастэла і, такім чынам, пачаў сваё двухдзённае апостальскае падарожжа ў Іспанію. Папскі самалёт прызямліўся ў міжнародным аэрапорце “Лаваколла” каля 11.18 мясцовага часу.

Сярод вітаючых Папу ў аэрапорце быў іспанскі наступнік трону, прынц Астурыйскі Філіп разам з жонкай Летыцыяй, а таксама арцыбіскуп Санц’яга Хуліо Баро Баро, прадстаўнікі Іспанскіх Біскупскай Канферэнцыі, прадстаўнікі дзяржаўных і мясцовых органаў улады на чале з Прэзідэнтам правінцыі Галісія.

Падчас прывітальнай цырымоніі ў аэрапорце Папа выступіў са сваёй прамовай:

«Вашы Каралеўскія Вялікасці,
Паважаныя прадстаўнікі Нацыянальныя, Рэгіянальныя і Мясцовых ўладаў,
Эксцэленцыя Арцыбіскуп Санц'яга-дэ-Кампастэла,
Эмінэнцыя Кардынал Прэзідэнт Біскупскай Канферэнцыі Іспаніі,
Эмінэнцыі Кардыналы і Браты ў Біскупстве,
Дарагія Браты і Сёстры,
Усе Дарагія Сябры!

Дзякую Вашай Вялікасці за словы павагі, якія вы звярнулі да мяне ад імя ўсіх. Словы, якія з’яўляюцца кранаючым рэхам глыбокіх пачуццяў любові сыноў і дачок гэтых высакародных земляў да Наступніка Пятра.

Сардэчна вітаю прысутных і ўсіх, хто далучыўся да нас з дапамогай сродкаў масавай камунікацыі і выказваю ўсім падзяку, асабліва тым, хто шчодра працуе на розных узроўнях, касцёльных і грамадскіх, каб маё кароткае, але інтэнсіўнае падарожжа да Санц'яга-дэ-Кампастэла і Барселоны было плённым.

У глыбіні сэрца чалавек заўсёды адчувае сябе ў дарозе, у пошуку праўды. Касцёл ўдзельнічае ў гэтым глыбокім чалавечым жаданні і суправаджае чалавецтва ў памкненні да поўні свайго быцця. У той жа час, Касцёл мае ўласны шлях, які пралягае праз веру, надзею і любоў, каб зрабіць Хрыста бачным ўсяму свету. Яго місія і шлях: усё больш быць прысутнасцю Хрыста спасярод мужчын і жанчын: “Які стаў для нас мудрасьцю ад Бога, і справядлівасцю, і асвячэньнем, і адкупленьнем” (1 Кар 1, 30). Таму і я, вырушыў ў дарогу, каб “пацвердзіць маіх братоў і сёсцёр у веры” «(Лк 22:32).

Я іду як пілігрым ў гэты Святы Кампастэліянскі Год і нясу ў маім сэрцы тую ж любоў Хрыста, якая падштурхнула апостала Паўла ісці ў падарожжы, дзякуючы якім ён ажыццявіў сваё жаданне i пабываў у Іспаніі. (пар. Рым. 15, 22-29).

Вось і я такім жа чынам далучаюся да вялікай колькасці мужчын і жанчын, якія на працягу стагоддзяў прыбывалі да Кампастэлы з усіх куткоў гэтага паўвострава, з усёй Еўропы і нават усяго свету, каб стаць на калені ля падножжа святога Якуба і даць яму перамяніць іх сэрцы праз сведчанне веры. Яны, крочачы па слядах надзеі, пракладалі шляхі культуры, малітвы, міласэрнасці і навяртання. Гэтыя шляхі сталі бачнымі ў касцёлах і шпіталях, у кляштарах, палацах і мастах. Такім чынам, Іспанія і ўся Еўропа атрымалі сваё непаўторнае духоўнае аблічча, пазначанае пячаткай Евангелля.

Менавіта ў якасці вестуна і сведкі Евангельля я прыбуду таксама і ў Барселону, каб падмацаваць веру яе народа, гасціннага і дынамічнага. Вера, засеяная тут яшчэ на золку хрысціянства, заквітнела і ўзрасла ў палаючым цяпле незлічонага мноства прыкладаў святасці, што выявілася ў шматлікіх актах дабрачыннасці, культуры і адукацыі.

Вера натхніла і таленавітага архітэктара Антоніо Гаўдзі, які запаліў творчасцю і радасцю супрацоўніцтва ўсіх тых, хто здзейсніў такі цуд, якім з'яўляецца Касцёл Святой Сям'і. Маю шчасце асвяціць гэты храм, які адлюстроўвае веліч чалавечага духу, адкрытага на Бога.

Я вельмі рады быць зноў у Іспаніі, якая дала свету сузор'е такіх вялікіх святых, асновапаложнікаў і паэтаў, як Ігнацый Лоёла, Тэрэза ад Есуса, Ян ад Крыжа, Францішак Ксаверый і многіх іншых;
Іспанія у дваццатым стагоддзі нарадзіла новыя інстыты, групы і супольнасці хрысціянскага і апостальскага жыцця, а ў апошнія дзесяцігоддзі жыве ў гармоніі і адзінстве, ва ўмовах свабоды і міра, гледзячы ў будучыню з надзеяй і адказнасцю.

На аснове сваёй багатай спадчыны, чалавечых і духоўных каштоўнасцяў, яна імкнецца таксама да прагрэсу і, нягледзячы на цяжкасці, прапануе сваю салідарнасць міжнароднай супольнасці.

Гэты ўклад і ініцыятывы вашай доўгай гісторыі, таксама і сёння, разам з двума прыгожымі месцамі, якія я маю магчымасць наведаць, запрашаюць мяне звярнуцца ў думках да ўсіх народаў Іспаніі і Еўропы. Як і Слуга Божы Ян Павел II, які з Кампастэлы зрабіў заклік да Старога Кантынента, каб даць новы імпульс росту іх хрысціянскіх каранёў, я таксама хацеў бы заахвоціць Іспанію і Еўропу, каб будавала сучаснасць і праектавала сваю будучыню на аснове аўтэнтычнай праўды аб чалавеку, у свабодзе, якая паважае гэтую праўду і ніколі не шкодзіць ёй, у атмасферы справядлівасці для ўсіх, пачынаючы з самых бедных і самых безабаронных.

Іспанія і Еўропа! Не займайцеся толькі матэрыяльнымі запатрабаваннямі людзей, але і іх маральнымі і сацыяльнымі, духоўнымі і рэлігійнымі патрэбамі, якія таксама з'яўляюцца абсалютна неабходнымі для нашай агульнай чалавечнасці, і толькі такім чынам можна эфектыўна, цэласна і плённа спрыяць дабру чалавека.

Дарагія сябры, я зноў дзякую за ваш сардэчны прыём і за вашу прысутнасць у гэтым аэрапорце. Хачу зноў выказаць любоў і блізкасць любым сынам і дочкам Галісіі, Каталоніі і іншых народаў Іспаніі. Даручаючы маё знаходжанне ў вас заступніцтву святога апостала Якуба, прашу Бога даць вам Яго благаслаўленне!»

Пасля цырымоніі прывітання адбылася прыватная сустрэча Бэнэдыкта XVI з іспанскім наступнікам трону.







All the contents on this site are copyrighted ©.