2010-11-05 15:26:01

Сустрэча рэстаўратараў у ватыканскіх музеях


RealAudioMP3 11 лістапада ў ватыканскіх музеях пройдзе навуковая сустрэча рэстаўратараў. Прафесіяналы музейнай справы пяці кантынентаў будуць мець магчымасць вывучаць таямніцы старажытнасці і самыя новыя рэстаўрацыйныя тэхналогіі.

Удзельнікі сустрэчы ўбачаць “шкляную скрыню”- вялікую крышталёвую лабараторыю, якая ад учарашняга дня размешчана ў так званым “дворыку старой дзевы” – у самым сэрцы Музеяў Ватыкана. У гэты шкляны куб ужо дастаўлены два першыя з 8 анёлаў славутага майстра барокко, скульптара Джан Ларэнца Берніні, які ўпрыгожыў большую частку інтэр’ераў барочных касцёлаў Рыму.







All the contents on this site are copyrighted ©.