2010-11-05 12:03:25

Патрыярх Тваль: праўда ніколі не можа пакрыўдзіць


RealAudioMP3 Лацінскі Патрыярх Ерусаліму Фуад Тваль працягвае сваё пастырскае падарожжа па Паўднёвай Амерыцы. Як паведамляе “Osservatore romano“, у сваёй гаміліі падчас святарскага пасвячэння дыякана з Інстытута Уцелаўлёнага Слова, які фармуе місіянароў для працы ў Святой Зямлі. Урачыстасць адбывалася каля Буэнас Айрасам (Аргенціна).

“Усходні Касцёл ўкарэнены ў апостальскіх часах, не баіцца быць самім сабою. Ён вытрываў у найцяжэйшых абставінах і навучыўся несці дабро ўсім і заўсёды,- зазначыў высокі госць з Ерусаліму.- Дыялог – гэта не адмова ад уласных перакананняў ці сацыяльных або рэлігійных асаблівасцей. На Блізкім Усходзе, а асабліва ў Святой Зямлі багацце культурных традыцый народу, калі рэалізуецца з павагай да іншых, ня з’яўляецца знакам падзелаў. Касцёл жыве ў грамадстве, дзе большасць належыць да іншых рэлігійных традыцый. Але ведае, што ніякая культура, ніякі чалавек –мужчына ці жанчына – не чужы яму. Любіць усіх і сведчыць сваю ўніверсальную місію выратавання кожнай душы”.

Расказваючы пра Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу, які нядаўна адбываўся ў Рыме, Лацінскі Патрыярх Ерусаліму горача падзякваў Папу Бэнэдыкту XVI за магчымасць распавесці ўсім пра хрысціянаў Блізкага Усходу, пра іх цяжкасці і радасці, а таксама пра іх шчырае жаданне супакою і справядлівасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.