Мітрапаліт Кандрусевіч аб сацыяльных праблемах, самагубствах, калініградскім храме
і кляштары бернардынаў. Інтэрв’ю
Беларускі іерарх прымае
ўдзел у пасяджэнні Папскай рады “Iustitia et Pax” у Рыме, прысвечаным сацыяльным праблемам
у свеце ў святле энцыклікі Бэнэдыкта XVI “Caritas in veritate”.
Арцыбіскуп
Кандрусевіч распавёў у інтэрв’ю аб сацыяльных праблемах, з якімі сутыкаецца беларускае
грамадства: аборты, дэмаграфічны крызыс, самабойствы. Іерарх параўнаў таксама сітуацыю
ў Калінінградзе з перадачай каталіцкага храма ва ўласнасць Рускай Праваслаўнай Царквы
з тым, што адбываецца ў Мінску вакол кляштару і касцёлу бернардынаў.