2010-11-05 11:44:30

Octava Dies кс. Ламбардзі. Папа, народ і міласэрнасць


RealAudioMP3 Кс. Ламбардзі прысвячае сёння сваю штодзённую рубрыку Octava Dies падарожжу Папы ў Іспанію.

Ёсць незлічонае мноства выдатных рэчаў, - піша кіраўнік Ватыканскага радыё - якія можна сказаць пра падарожжа Папы ў Іспанію. Я хацеў бы адзначыць два аспекты, якія не могуць застацца ў цені.

Санц'яга – тэта мэта многіх людзей, якія ідуць сюды ў пакоры і ў пошуке. Шматлікія асобы на працягу стагоддзяў тут разважаюць, моляцца, спрабуюць знайсці сябе і сустрэцца з Богам. Бясконцы лік жыццёвых падзей, са сваімі таямніцамі і глыбокімі перажываннямі, упадае ў вялікую раку пілігрымуючага народу. Сёння Папа – пілігрым сярод пілігрымаў, як чалавек і як пастыр. Колькі людзей блукае не знайшоўшы правільнага шляху і сваёй мэты. У Санц'яга шмат хто знайшоў сваю зорку, мэту. Разам з Папам мы з надзеяй крочым у нашае падарожжа.

Таксама будаўніцтва Sagrada Familia з'яўляецца справай людзей сціплых і шматлікіх. Тых, якія рабілі гэта павольна, за невялікія ахвяры, не моцных гэтага свету. Гаўдзі з'яўляецца душой гэтай справы, але гэта выходзіць за рамкі яго працы, за часы і формы мастацкага самавыяўлення, чэрпаючы натхненне з магутнай крыніцы веры і мастацтва. Так расце дом, унутры якога вернікі сустракаюцца з Хрыстом, з Богам. А на яго знешніх мурах кожны чалавек, нават няверуючы, можа прачытаць глыбокі сэнс чалавечага быцця. Універсальная мова, якая абвяшчае збаўленне. Папа хацеў прыехаць сюды, каб маліцца тут разам з народам.

А потым сустрэча з малымі і церпячымі ў другой палове дня ў нядзелю. Яе не магло не быць. Не існуе супольнасць веруючых без актыўнай любові, здольнай змяняць, ператвараць пакуты ў надзею і радасць. Ажыццяўленне міласэрнасці з'яўляецца вядучай зоркай, паўсядзённай мовай, якую кожны можа зразумець. І праз яе абавязкова пралягае шлях Папы.







All the contents on this site are copyrighted ©.