2010-11-04 14:34:58

Папа Бэнэдыкт XVI накіраваў ліст з нагоды адкрыцця чарговага пленарнага пасяджэння Папскай рады “Iustitia et Pax”


RealAudioMP3 Папа падзякаваў Пленарнай Асамблеі за дапамогу Касцёлу у справе евангелізацыі грамадства і адзначыў, што сёння цэлыя народы вялікай чалавечай сям’і чакаюць словаў надзеі, словаў якія накіроўваюць да Таго, хто можа збавіць чалавецтва ад яго радыкальных бедаў.

У сваім звароце Папа нагадаў аб тых сваіх думках, якія ён выразіў у энцыкліцы Caritas in veritate, прысвечанай сацыяльным праблемам сучаснага грамадства. Узгадваючы словы папы Паўла VI, Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што Езус Хрыстус з’яўляецца самым важным фактарам інтэгральнага развіцця кожнага чалавека і толькі гледзячы на Яго можна ісці па шляху сапраўднага развіцця, у згодзе з любоўю і сапраўднай мудрасцю, якая заключана у праўдзе.

Папа нагадаў аб важнасці і неабходнасці сацыяльнага навучання Касцёла, якое ён назваў “Любоў у праўдзе ў грамадскіх справах”, і якое неабходна для вырашэння сучасных праблем.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў важнасць удзелу свецкіх, у справе будавання справядлівага грамадства, а таксама адзначыў, што сацыяльнае навучанне Касцёла трэба уключыць у культурную і пастырскую фармацыю будучых святароў, якія павінны данесці яго да сваёй паствы.

Папа падзякаваў Папскай радзе “Iustitia et Pax”, за не толькі тэарытычнае дапаўненне сацыяльнага навучання Касцёла, але і за дзейсную працу па рэалізацыі яго ў сучасным свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.