2010-11-04 13:12:51

Куба: Прэзідэнт Кастро на адкрыцці новай духоўнай семінарыі


RealAudioMP3 Кубінскі прэзідэнт Раўль Кастро 3 лістапада прыняў удзел у адкрыцці новай духоўнай семінарыі святых Караля і Амброзія ў Гаване. У часе цырымоніі было прачытана пасланне Бэнэдыкта ХVI, ў якім Святы Айцец удзяляе сваё благаслаўленне першае духоўнае семінарыі, пабудаванай на востраве пасля прыходу да ўлады камуністаў.

Арцыбіскуп Гаваны кардынал Артэга падзякаваў уладам за іх падтрымку пры пабудове аб’екта. Прает быў здейснены пры фінансавай падтрымцы між іншым, епіскапатаў ЗША, Італіі і Германіі.

У 1966 годзе камуністычныя ўлады забралі ў мясцовай дыяцэзіі будынак семінарыі, прызначыўшы яго з пачатку на казарму, а затым на акадэмію міліцыі. Семінарысты былі прымушаныя перайсці ў будынак ХVIII стагоддзя, у якім было недастакова месца для пражывання і навучання.

Намаганні, звязаныя з будаўніцтвам новага будынка семінарыі кубінскі Касцёл пачаў пасля візіту папы Яна Паўла ІІ на гэты востраў 12 гадоў таму. Падчас яго Папа асвяціў краевугольны камень новай семінарыі.Само будаўніцтва рапачалося праз 7 гадоў.

Новаадчыненая духоўная семінарыя Святых Караля і Амброзія пачне дзейнічаць 14 студзеня наступнага года. У ёй будзе навучацца 46 семінарыстаў. На карыбскім востраве сёння існуе дзве духоўныя семінарыі: у дыяцэзіях Гавана і Санц’яга дэ Куба.







All the contents on this site are copyrighted ©.