2010-11-02 15:09:31

Італьянскі гісторык: яўрэі з вялікім занепакоеннем глядзяць на трагічныя падзеі ў Іраку


RealAudioMP3 “Яўрэі, якія самі падвяргаліся пераследаванням, якіх забівана і якія былі прыгаворваныя на сасланне, з вялікай заклапачанасцю павінны глядзець на гэтае трагічнае здарэнне ў Багдадзе і выказаць салідарнасць з тымі, хто смуткуе сёння жорсткае забіццё чалавечых істот, якіх адзіннаю віною было вызнаванне сваёй веры”,- напісала гісторык Анна Фоа. Тэкст быў апублікаваны ў бюлетэні рымскай яўрэйскай супольнасці.

Яна адзначае, што быў гэта яшчэ адзін эпізод “анты-хрысціянскай тэрарыстычнай стратэгіі”, якая ўжо прывяла да вялікага кровапраліцця. Анна Фоа з’яўляецца пастаянным супрацоўнікам ватыканскае газеты Л’Оссэрваторэ Романо’

Падчас вызваляння закладнікаў у катэдры Каталіцкага Касцёла сірыйскага абраду ў Багдадзе былі забітыя 37 чалавек, сярод якіх былі два святары. Акрамя таго загінулі сем членаў ірацкіх сіл бяспекі і 56 чалавек было параненых.








All the contents on this site are copyrighted ©.