Папу ўжо чакаюць Санц'яга-дэ-Кампастэла
і Барселона, дзе ўжо практычна скончана падрыхтоўка да візіту. Папа Бэнэдыкт XVI прыбудзе
да магілы апостала Якуба ў суботу 6 лістапада. А ў нядзелю ён кансэкруе ў сталіцы
Каталоніі знакаміты касцёл Святой Сям'і (Sagrada Familia).
«Я хацеў бы, каб
дзякуючы візіту Папы павялічыліся пакліканні да хрысціянскага сужэнства, святарства,
законнага жыцця і місій», - сказаў кардынал Луіс Марцінэс Сісташ з Барселоны. Папа
звяртае таксама ўвагу на «спецыфічнае пакліканне свецкіх ў грамадскім жыцці. Тут і
ўсюды мы патрабуем гэтай прысутнасці, каб сеяць у розныя рэаліях свету семя Евангелля».
Акрамя таго, Бэнэдыкт добра зразумеў «прыгажосць храма Святой Сям'і і тэалагічную
канцэпцыю гэтага касцёла, якую меў архітэктар Антоніо Гаўдзі», - сказаў кардынал Сісташ.
Мэр
Барселоны заклікаў жыхароў горада, каб былі як «найлепшымі гаспадарамі» падчас папскага
візіту. Прысутнасць Папы Бэнэдыкта XVI, гэта ўнікальная магчымасць паказаць, што горад
з'яўляецца талерантным, адкрытым і плюралістычным, і працуе на карысць міру і супрацоўніцтва
з іншымі гарадамі і краінамі. «Ніхто не можа зразумець гісторыю Барселоны без фундаментальнага
ўклада ў яе Каталіцкага Касцёла", - сказаў мэр.
Папу ўрачыста прывітае ў Санц'яга-дэ-Кампастэла
прынц Філіп і яго жонка Летыцыя, а ў Барселоне кароль Хуан Карлас і каралева Сафія.