Папа Бэнэдыкт XVI заклікае вернікаў маліцца ў лістападзе за ахвяраў наркаманіі і іншых
формаў залежнасці
Прапанова малітвы ў гэтай інтэнцыі з’яўляецца вынікам ініцыятывы
больш за 50 міліёнаў чалавек з пяці кантынентаў.
Біскуп Рыму кожны месяц прадстаўляе
дзве інтэнцыі для малітвы, адну агульную, а другую місіянерскую.
Агульная інтэнцыя
на лістапад гучыць: За ахвяраў наркотыкаў і іншых форм залежнасці, каб яны з дапамогай
хрысціянскай супольнасці, у моцы Бога Збаўцы, знайшлі сілы радыкальна змяніць сваё
жыццё.
Місійная інтэнцыя: Каб Касцёлы Лацінскай Амерыкі працягвалі кантынентальную
місію прапанаваную іх біскупамі, уключаючы яе ва ўніверсальнае місіянерскае заданне
ўсяго Божага народу.