2010-11-01 13:57:00

Папа выказаў сваю заклапочанасць падзеямі ў Багдадзе


Учора вечарам у жудасным нападзе на сірыйска-каталіцкую катэдру ў Багдадзе былі забіты і паранены дзясяткі чалавек, сярод якіх два святары і група вернікаў сабраных на нядзельную святую Імшу. – сказаў Папа- Малюся за ахвяраў гэтага бессэнсоўнага гвалту, асабліва таму, што загінулі мірныя людзі сабраныя ў Божым доме, які з’яўляецца домам любові і прымірэння. Я таксама выражаю маю ласкавую блізасць да хрысціянскай супольнасці, па якой ударылі яшчэ раз, і заклікаю ўсіх пастыраў і вернікаў быць моцнымі і цвёрдымі ў надзеі. Перад жорсткімі выпадкамі гвалту, якія працягваюць прыносіць слёзы народу Блізкага Усходу, я бы хацеў абнавіць мой заклік да міру: ён з’яўляецца Божым дарам, але таксама і намаганнем людзей добрай волі, нацыянальных і міжнародных установаў. Аб’яднаем свае сілы, каб прадухіліць гвалт!







All the contents on this site are copyrighted ©.