2010-11-01 11:41:35

Жудасны захоп катэдры ў Багдадзе


RealAudioMP3 У выніку штурму сіламі іракскіх спецслужбаў каталіцкай катэдры у Багдадзе, захопленнай тэрарыстамі ўчора 31 кастрычніка загінула 52 асобы. Сярод ахвяраў два святары, акрамя таго яшчэ больш за 50 чалавек паранены. Большасць закладнікаў атрымалася выратаваць. У выніку спецаперацыі ўсе тэрарысты былі забіты.

У нядзелю апоўдні падчас святой Імшы пяць узброенных чалавек захапілі каталіцкую катэдру ў цэнтры сталіцы Іраку з 120 закладнікамі папярэдне падарваўшы машыну перад уваходам у базыліку. Уварваўшыся у катэдру тэрарысты адразу забілі святара. Потым захопнікі заявілі аб сваёй прыналежнасці да арганізацыі “Ісламская дзяржава Ірак” і запатрабавалі вызвалення сваіх паплечнікаў, якія знаходзяцца ў іраксціх і егіпецкіх турмах.

Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі заявіў, што ў Ватыкане з увагай сочаць за падзеямі якія адбыліся ў Багдадзе. “Гэта падзея паказвае, насколькі цяжкая сітуацыя хрысціян у гэтым рэгіёне. Хрысціяне жывуць у сітуацыі вялікай неўпэўненасці і мы сведчым ім нашу салідарнасць”, - заявіў ксёндз Ламбардзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.