Папу Бэнэдыкта XVI
запрасілі у індуісцкую святыню. Гэты візіт можа быць карысным для паразумення і ўзаемнага
пашанавання, напісаў у сваім заяўленні Раян Дзэд, кіраўнік Таварыства Індуізму.
У
той жа час, ён выразіў падзяку за віншаванні, якія Ватыкан накіраваў індуістам усяго
свету з нагоды свята Дзівалі, якое адзначалася 28 кастрычніка.
“Пошук праўды
з’яўляецца супольнай мэтай індуістаў і хрысціян, і ў гэтым духу варта перамагаць стэрэатыпы
і фрагментарнасць ва ўзаемнай ацэнцы” – напісаў кіраўнік Таварыства Індуізму. Гадоўная
сядзіба гэтай арганізацыі знаходзіцца ў штаце Невада ў ЗША.
Раян Дзэд выразіў
радасць з нагоды таго, што ў рамках Крыжовага Шляху ў Вялікую Пятніцу мінулага году
Папа працытаваў верш з Упанішадаў, філасоўскіх індуісцкіх трактатаў.