2010-10-31 11:39:26

ЗША: Джордж Буш пра ўплыў, які меў на яго рашэнні Ян Павел II


RealAudioMP3 Былы прэзідэнта ЗША Джордж Буш прызнаецца, што сур'ёзны ўплыў на яго рашэнні, звязаныя з абаронай жыцця, меў папа Ян Павел II. Амерыканская прэса раскрывае некаторыя дэталі мемуараў былога лідэра ЗША пад назвай “Decisions points” (Пункты рашэнняў), якія з'явяцца ў кнігарнях пасля 9 лістапада.

Прэзідэнт Буш тройчы сустракаўся з Янам Паўлам II у 2001, 2002 і 2004 гадах. У сваіх мемуарах былы Прэзідэнт ЗША заявіў, што бачанне Папай "культуры жыцця" ўнесла свой уклад у разуменне ім вартасці чалавечага жыцця ў эмбрыянальнай фазе, хоць ён і заставаўся пад ціскам прыхільнікаў эксперыментаў на эмбрыянальных ствалавых клетках, якія казалі аб патэнцыйных выгодах такіх эксперыментаў для медыцыны.

У ліпені 2001 года Святы Айцец звярнуў сваю ўвагу на тое, што свабоднае і этычнае грамадства, якое хочуць ствараць амерыканцы, павінна адмовіцца ад дзеянняў, накіраваных на знішчэнне чалавечага жыцця на любой яго стадыі ад зачацця да натуральнай смерці. "Абіраючы шлях энергічнай культуры жыцця, Амерыка можна паказаць свету шлях да сапраўды дастойнай будучыні, дзе чалавек з'яўляецца гаспадаром, а не прадуктам сваёй тэхналогіі", - сцвярджаў Папа.

Буш не ўкрывае, што словы і сведчанне папы Яна Паўла II падштурхнулі яго да рашэння (9 жніўня 2001 года - усяго праз некалькі дзён пасля сустрэчы з Папам), каб не выдзяляць федэральныя сродкі на эксперыменты, якія вядуць да смерці эмбрыёнаў чалавека. Гэта забарона дзейнічала да канца яго знаходжання ў Белым доме.

Аднак, у выпадку вайны ў Іраку ў 2003 годзе, Буш ведаў аб іншай пазіцыі Апостальскай Сталіцы адносна яе. 18 сакавіка 2003 г., за два дні да вайны, Ян Павел II перасцярог ад страшных наступстваў канфлікту для народа Іраку, заклікаючы да перамоваў. Святы Айцец адзначыў, што ваенныя дзеянні могуць быць прынятыя толькі пасля вычарпання ўсіх іншых сродкаў. У той жа дзень Буш абвясціў, што Злучаныя Штаты вычарпалі ўсе магчымыя меры, і прыйшлі да высновы, што ўварванне з'яўляецца неабходным крокам ва ўмовах стварэння Садамам Хусэйнам зброі масавага паражэння. Падчас сустрэчы з Бушам у 2004 годзе Ян Павел II заявіў, што пазіцыя Святога Пасаду ў дачыненні да вайны не змянілася.







All the contents on this site are copyrighted ©.