2010-10-31 12:21:48

Бэнэдыкт XVI да сабраных на малітве “Анёл Панскі”: “Бог нікога не выключае, ні багатых, ні бедных”


RealAudioMP3 Сёння, паміма неспрыяльнага надвор’я, Плошча св. Пятра ў Рыме была перапоўнена вернікамі, якія сустрэліся са Святым Айцом на малітве “Анёл Панскі”. Перад ёй Пантыфік скіраваў да сабраных свае словы:

Дарагія браты і сёстры!

Евангеліст Лука надае асаблівую ўвагу пытанню міласэрнасці Езуса. У яго апавяданні мы знаходзім некалькі эпізодаў, якія падкрэсліваюць міласэрную любоў Бога і Хрыста, які сказаў, што ён прыйшоў заклікаць да навярт ання не праведных, але грэшнікаў (пар. Лк 5,32). Сярод аповедаў Лукі ёсць гісторыя аб навяртанні Закхея, якая чытаецца ў сённяшняй нядзельнай літургіі. Закхей з'яўляецца "мытнікам", сапраўды, галоўным зборшчыкам падаткаў у Ерыхоне, буйным горадзе пабач ракі Іардан. Мытнікі збіралі падаткі, якія яўрэі павінны былі плаціць Рымскай імперыі, і па гэтай прычыне яны разглядаліся як публічныя грэшнікі. Акрамя таго, яны часта карысталіся сваёй пазіцыяй, каб вымагаць грошы ў людзей. Таму Закхей быў вельмі багаты, але пагарджаў сваімі суграмадзянамі. Калі Езус, праходзячы праз Ерыхон, спыніўся каля дома Закхея, справакаваў агульны скандал. Пан, аднак, вельмі добра ведаў, што ён робіць. Ён, так бы мовіць, зарызыкаваў, і выйграў заклад: Закхей, глыбока ўражаны наведваннем Езуса, вырашыў змяніць сваё жыццё, і паабяцаў вярнуць у чатыры разы больш таго, што ён скраў. Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты,” - кажа Езус, і заключае: “Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула”.

Бог нікога не выключае, ні багатых, ні бедных. Бог не знаходзіцца пад уплывам нашай прадузятасці да людзей. Ён бачыць кожную душу, каб выратаваць яе і асабліва прыцягвае да Сябе тых, якія лічыліся згубленымі і якія лічаць сябе такімі. Езус Хрыстус, увасабленне Бога, паказаў велізарную ласку, якая не памяншае цяжар граху, але заўсёды накіраваная на выратаванне грэшніка, каб прапанаваць яму шанец загладзіць сваю віну, каб пачаць усё спачатку, каб навярнуцца. У іншым месцы Евангелля, Езус кажа, што вельмі цяжка багатаму ўвайсці ў валадарства Нябеснае (пар. Мц 19,23). У выпадку Закхея, мы бачым, як тое, што здаецца немагчымым, здзяйсняецца: "Ён, - кажа святы Геранім - раздаў сваё багацце і замяніў яго на багацце Валадарства Нябеснага" (Гамілія да псальма 83, 3). Св. Максім Турынскі дадаў: “Багацце, неразумнаму – ежа для несумленнасці, мудраму – дапамога ў цноце, магчымасць для выратавання.”(Казанні, 95).

Дарагія сябры, Закхей вітаў Езуса і навярнуўся таму, што Езус першым сустрэў яго! Ён не асудзіў яго, але здзейсніў сваё жаданне выратавання. Будзем маліцца, каб Дзева Марыя, прыклад дасканалых адносінаў з Езусам, дапамагла нам адчуць радасць наведвання Сынам Божым, каб быць адноўленымі Яго любоўю і дзяліцца з іншымі Яго міласэрнасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.