2010-10-30 12:02:47

Папа прызначыў дапаможнага біскупа Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі на Украіне


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў дапаможным-біскупам Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі (Украіна) монсіньёра Яна Собіла, які дагэтуль спаўняў функцыю генеральнага вікарыя той жа дыяцэзіі.

Новы біскуп нарадзіўся ў 1962 годзе ў польскім горадзе Ніско. Пасля заканчэння вучобы ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Любліне ў 1986 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне. На Украіне працуе з 1991 года.

Ведае польскую, рускую, украінскую, італьянскую і нямецкую мовы.







All the contents on this site are copyrighted ©.