2010-10-30 13:08:44

Кніга "Германія самаліквідуецца" – адна з самых папулярных у Германіі за апошняе дзесяцігоддзе


RealAudioMP3 Кніга былога старшыні нямецкага федэральнага банка Ціло Саррацына "Германія самаліквідуецца", якая нядаўна выклікала скандал, стала адной з самых прадаваных немастацкіх кніг у Германіі за апошнія дзесяць гадоў, паведамілі нямецкія СМІ.

Кніга.нямецкага банкіра займае другое месца ў спісе самых прадаваных твораў дзесяцігоддзя, саступіўшы толькі кнізе амерыканскага журналіста і рэжысёра Майкла Мура "Дурныя белыя людзі".

Кніга выклікала скандал у Германіі з-за непаліткарэктных выказванняў аўтара па праблеме іміграцыі ў ФРГ. "Я не хачу, каб у краіне маіх продкаў і маіх унукаў рытм жыцця задавалі муэдзін, насельніцтва гаварыла на турэцкім і арабскай, а жанчыны насілі хіджаб," – піша ў сваёй кнізе былы банкір.

Пасля абвінавачванні ў распальванні міжнацыянальнай нянавісьці Саррацын быў змушаны сысці ў адстаўку з паста старшыні нямецкага федэральнага банка.







All the contents on this site are copyrighted ©.