2010-10-30 14:36:28

«Любіце, як Езус!». Бэнэдыкт ХVI да дзяцей і моладзі «Каталіцкай акцыі»


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт ХVI cустрэўся сёння з дзецьмі і моладдзю італьянскага руху “Каталіцкая акцыя”.

Дэвіз сустрэчы: “Яшчэ больш: падрасцем разам!”, як зазначыў Святы Айцец, прымусіў яго падумаць над словамі “Яшчэ больш!”

“Што робіць дзіця, калі жадае стаць большым? Параўноўвае свой рост з іншымі і марыць стаць вышэй. Калі я быў хлопчыкам, быў адным з самых маленькіх у маім класе і вельмі жадаў стаць высокім, “яшчэ большым”, хаця не ведаў вашага дывіза. І не толькі памерамі, але жадаў чагосьці вялікага, чагосьці найпрыгажэйшага ў жыцці. Вашыя сэрцы падказваюць вам аб гэтай вялікасці: мець шмат сяброў, прыносіць радасць тату і маме, асабліва калі сустрэліся з найбольшым сябрам, найлепшым і адзіным – Езусам.”.

Падчас сутрэчы да Папы былі звернуты патынні. Маленькі хлопчык Франчэско Подо запытаўся:”Як стаць дарослым, наследуючы Хрыста?”

Бэнэдыкт ХVI адказаў: “Дарагія дзеці, дарагая моладзь, быць вялікімі – значыцца вельмі любіць Езуса, чуць і гаварыць з Ім праз малітву, сустракаць Яго ў сакрамэнтах, у святой Імшы, у споведзі. Значыць таксама пазнаваць Яго і знаёміць з Ім іншых, значыць быць разам з сябрамі, таксама і самымі беднымі, хворымі, каб расці з імі. Езус навучыў дарослых таму, што вы таксама вялікія і што дарослыя павінны ахоўваць гэтую вялікасць – ахоўваць вашыя сэрцы, якія любяць Езуса.”

Дзяўчына Ганна Бульгарэлі запыталася:”Што значыць любіць, сапраўды любіць?

Папа адказаў:-“Гэта вялікае пытанне, фундаментальнае. У падлеткавым узросце перад люстэркам мы ўсведамляем, што мяняемся. Але калі толькі працягваць глядзецца ў люстэрка, не вырасцеш. Не дазваляйце толькі люстэрку быць адзінай праўдай аб вас саміх. Узрастаць – не значыць шукаць саміх сябе, але аддаваць сябе іншым. Гэта – школа любові. Свет стаецца прыгожым і добрым, калі адпавядае волі Бога – сапраднаму святлу, прыгажосці, любові, якая дае сэнс гэтаму свету.

Сапраўды: вы не можыце і не павінны адаптавацца да любові, якая прыніжана да прадукту абмену, што паглынаецца без павагі да саміх сябе і іншых, няздольнага на цалкавітасць і чысціню. Гэта – не свабода. Шмат “кахання”, прапанаванага сродкамі масавай інфармацыі, інтэрнетам, - не з’яўляецца каханнем, але эгаізмам, закрытасцю, што даюць толькі хвілінную ілюзію. Так не атрымаеш ні шчасця, ні вялікасці, але кайданы, якія задушаць прыгожыя думкі і пачуцці, шчырыя сардэчныя сяброўствы. Непарушная сіла, якой з’яўляецца любоў, знаходзіць свой найбольшы выраз ў Езусе, і тады Дух Святы запальвае вашыя думкі, пачуцці – вашыя жыцці.

Я ўпэўнены, - працягваў Папа, - што вы не баіцёся цяжкасцей любові пастаяннай і сапраўднай. Толькі такая любоў дае радасць.”

“Дарагія сябры, - сказаў Святы Айцец. - Напрыканцы дзякую вам за гэтую сустрэчу. Мне было б прыемна застацца з вамі, таму што побач такой вялікай радасці і энтузіязму я таксама напаўняюся радасцю! Я чую, што памаладзеў! Аднак мяне чакаюць іншыя, але сэрцам я застаюся з вамі. Дарагія сябры, запрашаю вас працягваць вашу дарогу, быць вернымі ідэям руху “Каталіцкая акцыя”.

На заканчэнне Пантыфік удзяліў усім сабраным сваё Апостальскае благаслаўленне.







All the contents on this site are copyrighted ©.