2010-10-29 11:39:52

Венгрыя: хрысціяне супольна супраць галечы


RealAudioMP3 З 8 па 12 лістапада ў Будапешце збяруцца прадстаўнікі рэлігійных супольнасцяў Еўропы. Іх запрашае камісія “Касцёл і грамадства” Канферэнцыі Еўрапейскіх Касцёлаў і Венгерская Канферэнцыя Біскупаў.

Як зазначаецца ў падрыхтоўчых дакументах, галоўнымі выклікамі, на якія павінны даць адказ урады еўрапейскіх дзяржаў, застаюцца: невыкараненне беднасці, працяг знішчэння навакольнага асяроддзя і актывізацыя кліматычных зменаў.

На гэтыя тэмы трэба праводзіць шырокую дыскусію, і Касцёл жадае прымаць актыўны ўдзел у дэбатах з мэтай змяншэння розніцы паміж багаццем і беднасцю, якая усё больш праяўляецца ў Еўропе.







All the contents on this site are copyrighted ©.