2010-10-29 12:59:05

Большасць дзяржаў-членаў ААН адмовіліся ад смяротнага пакарання


RealAudioMP3 На сённяшні дзень 140 дзяржаў у свеце адмянілі ці ўвялі мараторый на прымяненне смяротнага пакарання.

У Нью-Ёрку пачаліся працы 3-га Камітэта Генеральнай Асамблеі ААН па праблематыцы правоў чалавека. Адной з тэмаў з’яўляецца праблематыка смяротнага пакарання.

У нядаўнім дакладзе генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Муна, які быў прадстаўлены на разгляд 65 сесіі Генеральнай Асамблеі, адзначана, што “за час, які прайшоў пасля стварэння ААН, дзяржавы-члены, у якіх выкарыстоўвалася смяротнае пакаранне, былі значнай большасцю, на сённяшні дзень яны апынуліся ў меншасці. Гэта тэндэнцыя, як здаецца, захаваецца у будучыні”. У дакладзе асабліва падкрэслена, што дзяржавы не павінны прымяняць смяротнае пакаранне патаемна.







All the contents on this site are copyrighted ©.