2010-10-29 13:29:14

Асвенцым: Польска-расійскі семінар


RealAudioMP3 Тэма сустрэчы гучыць: “Супольная адказнасць. Розныя ўспаміны аб Другой сусветнай вайне”.

Як патлумачыў ксёндз Манфрэд Дэзэляэрс, нямемцкі святар, які шмат гадоў працуе ў Асвенцыме, мэтай сустрэчы з’яўляецца прыцягнуць увагу ўдзельнікаў
на падабенствы і адрозненні ў памяці аб Другой сусветнай вайне з пункту гледжання палякаў і расіян, а асабліва на спецыфіку тэалагічнага падыходу да гэтага пытання.

“Зараз шмат гаворыцца аб спробе змяніць польска-расійскія адносіны. Мы бачым, як гэта цяжка. Але таксама і Касцёлы намагаюцца наблізіцца да сябе. Працягваюцца афіцыйныя перамовы паміж польскім епіскапатам і Рускай Праваслаўнай Царквой. Таму гэта сустрэча з’яўляецца часткай спробы набліжэння і ўзаемнага зразумення”,- адзначыў ксёндз Дэзэляэрс.







All the contents on this site are copyrighted ©.