2010-10-28 13:17:02

Чэхія: будаўніцтва “храма трох веравызнанняў”


RealAudioMP3 У гарадку Цэрканы, непадалёк Прагі, пачалося будаўніцтва храма, які будуць ужываць вернікі трох веравызнанняў: каталіцкага, лютэранскага і Чэшскіх Братоў. Гэта новая ініцыятыва ў Чэхіі. Тут ад нядаўняга часу дзейнічаюць міжканфесійныя капліцы ў шпіталях і санаторыях.

Гэта будзе першая святыня пабудаваная на працягу апошніх 80 гадоў у рэгіёне Цэнтральнай Чэхіі. Храм Найсвяцейшай Тройцы будзе адкрыты для ўсіх вернікаў, але асаблівым чынам будзе прызначаны для душпастырскай апекай над жыхарамі мясцовага хоспіса.

Ідэя аб’яднання трох канфесій пад дахам аднаго храма адлюстроўваецца ў трохбочнай вежы і ў назве асацыяцыі, выканаўцы будаўніцтва, “Тры”, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў трох найбуйнейшых хрысціянскіх касцёлаў краіны.

Нядаўна арцыбіскуп Прагі Дамінік Дука адправіў святую Імшу на фундаментах новага касцёла. Падчас літургіі, у якоў узялі ўдзел каля 300 вернікаў, Прымас Чэхіі абвясціў, што ён асабіста будзе падтрымліваць гэтую ініцыятыву.







All the contents on this site are copyrighted ©.