2010-10-28 14:14:06

Папа адправіць святую Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі ў гэтым годзе


RealAudioMP3 У чацвер 4 лістапада традыцыйна святы Айцец Бэнэдыкт ХVI разам з членамі Калегіі Кардыналаў адправіць у Базыліцы св. Пятра ў Ватыкане святую Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі сёлета.

Сярод памерлых у гэым годзе кардыналаў нямецкі пурпурат Паўль Аўгустын Майер, які памёр ва ўзросце 99 гадоў, адзін з стваральнікаў “Остпалітык” кардынал Луіджы Поджы, а таксама чэшскі кардынал Томаш Шпідлік, аўтар шматлікіх публікацый на тэму хрысціянскага Усходу.







All the contents on this site are copyrighted ©.