2010-10-26 16:01:35

Праект школьнай падтрымкі для 3 тысяч палестынскіх навучэнцаў


RealAudioMP3 Гуманітарны фонд на карысць Святой Зямлі “Avsi” пры фінансавым ўдзеле Міністэрстве замежных спраў Італіі ад 1 лістапада пачынае ажыццяўленне праграмы дапамогі 5-ці школам на тэрыторыі Палестыны. Праект будзе рэалізавацца пры падтрымцы францішканскай Кустодыі Святой Зямлі .

Адукацыйныя праграмы будуць рэалізоўвацца на працягу 3-х гадоў ў Бетлееме, Жэрыко і Ерусаліме. У прыватнасці, будзе праводзіцца павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў, сацыяльных асістэнтаў, абноўлена камп’ютарнае і мэблевае абсталяванне, аказана матэрыяльная дапамога для выхавання і адукацыі малодшых школьнікаў, прадугледжаны стыпендыі для студэентаў ВНУ.

Таксама матэрыяльная дапамога будзе накіроўвацца непасрэдна ў больш за паўтысячы сямей.

Як падкрэсліў Альбэрто Рэпоссі з “Avsi”, ажыццяўленне плана паскорана ў сувязі з тэрміновай неабходнасцю падвышэння адукацыі маладога пакалення жыхароў Палестынскай Аўтаноміі.







All the contents on this site are copyrighted ©.