2010-10-26 15:22:11

Папская рада па культуры зоймецца мовай СМІ


RealAudioMP3 Сёння стала вядома, што Папская рада па культуры правядзе Пленарную асамблею па праблемах мовы СМІ.

“Культура камунікацыі і новыя моўныя формы”- тэма асамблеі, якая пройдзе ў Ватыкане з 10 па 13 лістапада. Удзельнікі на чале з кардыналам намінатам Джанфранко Равазі паразважаюць аб сучаснай моўнай сітуацыі і выпрацуюць адносіны для лепшай евангелізатарскай місіі ў новых абставінах.

Частка Пленарных прац упершыню пройдзе за межамі Апостальскай Сталіцы – у Мэрыі Рыма на Капіталійскім пагорку.

Акрамя толагаў і каталіцкіх журналістаў на іх запрошаны вядомыя дзеячы еўрапейскай культуры – пісьменнікі, кампазітары, гісторыкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.