2010-10-26 13:39:56

Генеральная Асамблея ААН абрала 18 новых членаў ЭКАСАС


RealAudioMP3 Сярод 18 новых членаў Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС) такія краіны як: Аўстралія, Венгрыя, Латвія, Кітай, Мексіка,
Нарвегія, Пакістан, Рэспубліка Карэя, Расійская Федэрацыя, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Фінляндыя.

Усяго ў складзе ЭКАСАС 54 члена. 18 з іх абіраюцца штогод тэрмінам на тры гады. Пасля заканчэння кадэнцыі член Савета можа быць пераабраны неадкладна. Як гэта адбылося з Расеяй, Вялікабрытаніяй, Кітаем і шэрагам іншых дзяржаў, тэрмін паўнамоцтваў якіх заканчваўся ў 2010 годзе.

Новыя члены пачнуць працаваць у ЭКАСАС з 1 студзеня 2011 года.

Беларусь выбіралася ў гэты орган 4 разы. У 1999 годзе выступала ў якасці намеснікам старшыні ЭКАСАС. Па ініцыятыве краіны тады было ўключана некалькі новых пунктаў гуманітарнага характару для асноўнага накірунку дзейнасці арганізацыі.

У адпаведнасці са Статутам, ЭКАСАС - адзін з шасці галоўных органаў ААН. Ён спрыяе вырашэнню міжнародных праблем у эканамічнай, сацыяльнай і прыродаахоўнай галінах, а таксама ў сферах аховы здароўя, культуры і адукацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.