2010-10-26 11:48:58

L'Osservatore Romano: Тэрміновая патрэба Евангелля


RealAudioMP3 Упершыню ў гісторыі сінод біскупаў заняўся Блізкім Усходам, "рэгіёнам, які ўжо вельмі шмат часу церпіць ад канфліктаў, войнаў, тэрарызму, які ў рэшце рэшт, лічыцца святым для трох монатэістычных рэлігій", - піша ў сваім каментары пра Сінод Біскупаў, які скончыў свае працы ў мінулую нядзелю, галоўны рэдактар “L'Osservatore Romano” Джавані Марыя В’ян.

У каментары пад загалоўкам "Тэрміновая неабходнасць супакою", ён сцвярджае, што "першым вынікам Сіноду было прыцягненне ўвагі католікаў, - але і ўсіх хрысціян, яўрэяў, мусульман, любой асобы, для якой важныя справядлівасць і мір - да вялікага рэгіёну, дзе занадта шмат непаразуменняў, суперніцтва, несправядлівасці і гвалту."

В’ян падкрэслівае, што "заклапочанасць Касцёла палягае на адным, і гэта таксама тлумачыць яго палітыку: даваць сведчанне і абвяшчаць Евангелле", як шмат разоў ужо паўтараў і паўтарае не губляючы надзеі Бэнэдыкт XVI . "Таму Папа, які стварыў для гэтай мэты спецыяльную ўстанову ў Рымскай курыі, назваў тэму наступнага звычайнага сходу біскупаў: новая евангелізацыя. Паказваючы, што Блізкаму і Сярэдняму Усходу, і астатняй часцы свету, тэрмінова патрэбна Евангелле ", - гаворыцца ў каментары галоўнага рэдактара L'Osservatore Romano".







All the contents on this site are copyrighted ©.