2010-10-25 13:04:54

У Лаосе адбудзецца першае за 40 гадоў святарскае пасвячэнне


RealAudioMP3 Урачыстасць пройдзе 12 снежня ў вёсцы Пгомвар у Паўночным Лаосе. Пра гэта з радасцю заявіў Апостальскі адміністратар Луанг Прабанг, монсіньёр Ціта Банчонг.

Новаму святару П’еру Бунта Сіляфэт 30 гадоў. Ён належыць да этнічнай групы К’хму. Будучы святар мае такое ж імя як першы святар гэтай вобласці ксёндз Хуан Боско Бунта, які атрымаў святарскае пасвячэнне 22 лютага 1970 году. Менавіта тады ўлады Лаосу вырашылі выдаліць з краіны ўсіх замежных місіянераў. У Лаосе каля 40 тысяч хрысціян, што складае каля аднаго працэнта ўсяго насельніцтва. Каталіцкі Касцёл складаецца з 4 Апостальскіх вікарыятаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.