2010-10-25 12:47:44

Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу: станоўчая рэакцыя арабскіх краін і незадаволенне Ізраіля


RealAudioMP3 “Пасланне” і “прапановы” Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу сустрэліся з цёплым прыёмам у арабскіх краінах і адмоўнай рэакцыяй Ізраіля. Грэцка-мельхіцкі арцыбіскуп Бостана (ЗША) Кірыл Салім Бустроса сказаў, што на думку хрысціян не існуе сёння ніякай “абяцанай зямлі” для яўрэяў. Ён выказаўся супраць выкарыстання тэрміну “абяцаная зямля”, каб апраўдаць вяртанне яўрэяў у Ізраіль і выгнанне палестынцаў.

Задавальненне з дакументаў Сіноду выказаў палестынскі прадстаўнік Саэб Эрэкат. На яго думку біскуп ясна даў зразумець, што Ізраіль не можа ўзурпіраваць сабе права лічыць Іерусалім горадам выключна яўрэйскім. Мы перакананыя, што Іерусалім павінен быць адкрытым горадам, сталіцай дзвюх дзяржаў і горадам трох рэлігій.

Ізраільскае Міністрэрства замежных спраў выступіла супраць закліку змешчанаму ў “Пасланні” Сіноду Біскупаў, каб пакласці канец акупацыі арабскіх тэрыторый. “Мы расчараваныя фактам, што гэты важны Сінод стаў трыбунай палітычных нападаў супраць дзяржавы Ізраіль”,- заявіў Аялон, намеснік міністра замежных спраў. Ён дадаў, што Сінод стаў закладнікам антыізраільскай большасці яго ўдзельнікаў. У сваім пасланні Сінод запатрабаваў спынення ізраільскай акупацыі арабскіх тэрыторый і сцвердзіў, што яўрэйская дзяржава не можа бараніць палітыкі каланізацыі спасылаючыся на біблейскія тэксты.

У сваю чаргу ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік прэс-бюро Апостальскай Сталіцы, адказваючы на крытыку ізраільскіх уладаў сказаў, што “Апостальская Сталіца ў асноўным станоўча ацэньвае працы Спецыяльнай Асамблеі Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу”. Ён падкрэсліў, што хоць асобныя выступленні сінадальных айцоў з’яўляюцца важным укладам у спадчыну Сіноду, толькі Пасланне з’яўляецца адзіным афіцыйным тэкстам зацверджаным Сінодам.







All the contents on this site are copyrighted ©.