2010-10-25 15:36:16

Наступны Сінод Біскупаў будзе прысвечаны новай евангелізацыі


RealAudioMP3 У 2012 годзе адбудзецца Сінод аб Новай Евангелізацыі. Аб гэтым заявіў папа Бэнэдыкт ХVІ учора, на заканчэнне святой Імшы, якая завяршала Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу.

Папа заявіў, аб сур’ёзнай неабходнасці Новай Евангелізацыі перш за ўсё ў краінах са старажытнай хрысціянскай традыцыяй.

28 чэрвеня 2010 г. Бэнэдыкт ХVI аб’явіў аб стварэнні Папскай рады па Новай Евангелізацыі, мэтай дзейнасці якой будзе евангелізацыя традыцыйна хрысціянскіх краін, якія зараз перажываюць перыяд вельмі моцнай секулярызацыі.

Як адзначае кіраўнік новай рады арцыбіскуп Рына Фізікелла, Папа ўжо некалькі разоў у сваіх апостальскіх лістах, а таксама ў прамовах, падкрэсліваў важнасць гэтай праблемы. Таму зараз перад Касцёлам стаіць задача прынесці Евангелле Езуса Хрыста да сучаснага чалавека. Секулярызацыя, не датычыцца толькі Касцёла, яна датычыцца культуры, усяго таго чым чалавек жыве. Таму вельмі важна добра прааналізаваць і даследваць прыроду гэтага фенамену.

Адказным за падрыхтоўку гэтага Сіноду будзе менавіта Савет па Новай Евангелізацыі, сказаў арцыбіскуп Фізікелла. Ён падкрэсліў важную ролю свецкіх, якія будуць прысутнічаць на гэтым Сінодзе, і на якіх Касцёл глядзіць з надзеяй, бо як кажуць дакументы Другога Ватыканскага Сабору, ёсць такія месцы ў грамадстве, куды могуць патрапіць толькі свецкія. Таму сацыяльныя, культурныя, палітычныя перамены, павінны стаць прыярытэтам іх дзейнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.