2010-10-24 15:57:46

У Рыме адзначылі 280-годдзе каранацыі абраза Жыровіцкай Маці Божай


RealAudioMP3 Сёння ў Рыме прайшлі юбілейныя святкавання 280-годдзя каранацыі цудатворнага абраза Жыровіцкай Маці Божай. Святкаванні пачаліся Боскай Літургіяй у царкве святых Сергія і Вакха. Яе ўзначаліў уладыка Дыянісій Ляховіч, Апостальскі дэлегат для Украінцаў у Італіі і Іспаніі, у саслужэнні з біскупамі з Украіны і шматлікім духавенствам. У святкаваннях прыняў удзел кардынал Агостыно Валліні, Вікарый Святога Айца Бэнэдыкта XVI для Рымскай дыяцэзіі.

Парафію і дом пілігрыма, размешчаныя ў цэнтры Рыма, на плошчы Мадона дэі Монті, папулярна называюць «Мадонна». Яны неаднаразова перабудоўваліся, а ў 1718 годзе, пры аднаўленні сцен, у калідоры паміж сакрыстыяй і кляштарам пад тынкоўкай знайшлі ікону-фрэску, копію цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці. Ніхто не мог растлумачыць, якім чынам яна там апынулася. Неўзабаве абраз пачалі ўшаноўваць як цудатворны, называючы яе на італьянскай мове «Мадонна дэль Пасколі» (Багародзіца з пашы). Папа Клімент XI распарадзіўся перанесці абраз-фрэску ў царкву для публічнага шанавання.

У Слоніме, дзе знаходзіцца каранаваны абраз Маці Божай Жыровіцкай, святкавання 280 -годдзя каранацыі адбыліся 19 верасня гэтага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.