2010-10-24 14:34:33

Бэнэдыкт ХVI абвясціў будучы Сінод аб новай евангелізацыі


RealAudioMP3 Святы Айцец абвясціў скліканне ў 2012 годзе чарговай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў праблеме новай евангелізацыі. Абвясціў гэта падчас Эўхарыстыі, якая закрыла Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу. У сваёй прамове да вернікаў, якія сабраліся ў першай палове дня, ў Базыліцы Святога Пятра, ў нядзелю 24 кастрычніка, Папа сказаў:


Дарагія браты і сёстры.

Пасля двух тыдняў ад урачыстага адкрыцця Сіноду мы зноў сабраліся ў дзень Панскі, у Базыліцы Святога Пятра, каб закрыць Спецыяльную Асамблею Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. У нашых сэрцах ёсць глыбокая падзяка Богу за гэтае сапраўды надзвчайнае здарэнне, не толькі для нас, але і для дабра Касцёла, Божага Народу, які жыве на зямлі паміж Міжземным морам і Месапатаніяй. Як Біскуп Рыма, я хачу выказаць удзячнасць усім вам, дарагія сінадальныя айцы: Кардыналам, Патрыярхам, Арцыбіскупам і Біскупам. Дзякую Генеральнаму Сакратару, чатыром Старшыням Дэлегатам, Генеральнаму Рэлятару, Спецыяльнаму Сакратату і ўсім супрацоўнікам, якія ў гэтыя дні працавалі без оддыху.


Сёння раніцай мы пакінулі Залу Сінода і прыбылі ў “храм, каб памаліцца”, каб падзякаваць Богу за дар, які Ён даў нам. Наша думка накіроўваецца да шматлікіх братоў і сясцёр, якія жывуць на Блізкім Усходзе і знаходзяцца ў складанай сітуацыі, часам вельмі цяжкай, як з прычыны матарыяльных недахопаў так і з знеахвочання, якія жывуць у стане напружанасці і часам у страху. Крык бедных і прыгнечаных неадкладна знаходзіць рэха ў Богу, які хоча прымяніць такія шляхі выхаду, каб вярнуць у будучыні свабоду, гарызонты надзеі.


Гэтая вера ў Бога, які знаходзіцца паблізу нас, які вызваляе, гэта тое, што сведчыць Апостал Павел у сённяшнім лісце, ўзятым з Другога Паслання да Цімафея. Бачачы непазбежны канец свайго зямнога жыцця, Павел падводзіць вынікі: “Я добра змагаўся, я закончыў свой бег, веру захаваў”. Для кожнага з нас гэта мадэль да наследавання: Божая дабрыня дае нам магчымасць зрабіць аналагічны крок у сваім жыцці: “Пан,- працягвае Святы Павел,- быў побач мяне і даў мне сілы, каб я змог абвяшчаць Евангелле і ўсе народы слухалі яго”. Гэтае слова гучыць з асаблівай сілай ў сённяшню нядзелю, калі мы адзначаем Сусветны дзень місій. Адзінства з Укрыжаваным і ўваскрослым Езусам сведчыць аб ягогай любові. Дасведчанне Апостала з’яўляецца прыкладам для кожнага хрысціяніна, асабліва для нас Пастыраў.


Сінадальная Асамблея, якая завяршаецца сёння, заўсёды мела на ўвазе першую хрысціянскую супольнасць, якая апісана ў Апостальскіх Дзеяннях: “У грамадзе веруючых было адно сэрца і адна душа”. Гэта рэальнасць, якую мы перажывалі ў апошнія дні, калі дзяліліся радасцямі і журботамі, надзеямі і праблемамі хрысціянаў на Блізкім Усходзе. Мы перажылі адзінства Касцёла ў разнароднасці Касцёлаў, якія прысутныя ў гэтым рэгіёне. Ведзеныя Духам Святым мы сталі “адным сэрцам і адзінай душой” ў веры, надзеі і любові, асабліва падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі, якая з’яўляецца крыніцай і вяршынёй касцельнай еднасці, як таксама ў Літургіі Гадзін, якая была апраўляна кожнай раніцы у сямі каталіцкіх абрадах, якія існуюць на Блізкім Усходзе. Такім чынам мы ушанавалі літургічныя, духоўныя і тэалагічныя багацці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў а таксама Лацінскага Касцёла.


Супольная малітва дапамагла нам абмеркаваць выклікі Каталіцкага Касцёла на Блізкім Усходзе. Адным з іх з’яўляецца адзінства ўнутры кожнай Царквы sui iuris а таксама адносіны паміж рознымі Каталіцкімі Касцёламі розных традыцый. Як нам нагадала сённяшняе Евангелле, нам патрэбная пакорнасць, каб прызнаць нашу абмежаванасць, нашыя памылкі і занядбанні, каб сапраўды быць “адным сэрцам і адной душой!. Поўнае адзінства ўнутры Каталіцкага Касцёла таксама спрыяе экуменічнаму дыялогу з іншымі Цэрквамі і царкоўнымі супольнасцямі. Каталіцкі Касцёл заявіў на гэтым Сінадальным сходзе аб сваім глыбокім перакананні працягваць гэты дыялог, каб поўнасцю ажыццявілася малітва Пана: “каб усе былі адно”.


Для хрысціян Блізкага Усходу можна прымяніць словы Езуса: “Не бойся малое стада, бо Айцец ваш упадабаў даць вам Царства”. Сапраўды, хоць яны не ёсць шматлікімі, з’яўляюцца носьбітамі Добрай Навіны аб любові Бога да чалавека, любоў, якая абьявілася менавіта ў Святой Зямлі ў асобе Езуса Хрыста. Гэтае Слова збаўлення, умацаванае ласкаю сакрамантаў, гучыць асабліва паспяхова ў месцах, дзе з огляду на Божы Провід было напісана. Гэта адзінае Слова, якое можа разарваць круг помсты, нянавісці, гвалту. З чыстага сэрца, якое прыміранае з Богам і з бліжнім, змогуць нарадзіцца ініцыятывы міру на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўні. У гэтую працу паклікана ўся міжнародная супольнасць. За тое хрысціяне, поўнапраўныя грамадзяне, могуць і павінны ўнесці свой уклад ў гэтую працу цераз дух блаславенстваў, стаючыся будаўнікамі міру і апосталамі прымірэння ў карысць усяго грамадства.


Занадта доўга захоўваюцца на Блізкім Усходзе канфлікты, войны, гвалты, тэрарызм. Мір, які з’яўляецца дарам Бога, ёсць таксама вынікам намаганняў людзей добрай волі, нацыянальных і міжнародных установаў, у прыватнасці дзяржаў, якія заангажаваныя ў пошуках развязкі канфлікту. Не трэба ніколі знеахвочвацца з прычыны адсутнасці міру. Мір магчымы. Мір ёсць неадкладным выклікам. Мір з’яўляецца неабходнай ўмовай для годнага жыцця чалавека і грамадства. Мір таксама з’яўляецца найлепшым сродкам для прадухілення эміграцыі з краін Блізкага Усходу. “Упрошвайце міру для Ерусаліму”,- кажа Псальм. Малемся за мір на Святой Зямлі. Малемся за мір на Блізкім Усходзе, каб дар Божы ахвяраваны людзям добрай волі распаўсюджваўся па ўсім свеце.


У ходзе прац Асамблеі неаднаразова падкрэсьлівалася патрэбу занесці Евангелле людзям, якія мала ведаюць яго ці проста адышлі ад Касцёла. Часта ўказвана патрэбу новай евангелізацыі ў краінах аб даўняй хрысціянскай традыцыі, як таксама для Блізкага Усходу. З гэтае прычыны нядаўна была створана Папскай рады па садзейнічанні новай евангелізацыі.. Таму, пасля кансультацый з Епіскапатамі свету і пасля кансультацый са Звычайнай Радаю Сакратарыяту Сіноду Біскупаў, я вырашыў прысвяціць наступную чарговую Генеральную Асамблею Сіноду Біскупаў у 2012 годзе наступнай тэму: “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”.


“Дарагія браты і сёстры на Блізкім Усходзе. Вы не самі, вас заўсёды суправаджае Апостальская Сталіца і ўвесь Касцёл, які нарадзіўся ў Ерусаліме і распаўсюдзіўся на Блізкім Усходзе а затым на ва ўсім свеце”,- закончыў сваю гамілію Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.