2010-10-24 09:36:25

45-годдзе епіскапскага служэння Мітрапаліта Філарэта


RealAudioMP3 24 кастрычніка 2010 г. Праваслаўная Царква будзе святкаваць 45-годдзе епіскапскага служэння Яго Высокапраасвяшчэнства Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

У кастрычніку 1965 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій І і Свяшчэнны Сінод прызначылі 30-гадовага архімандрыта Філарэта епіскапам Ціхвінскім, вікарыем Маскоўскай епархіі і рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі.

У верасні 1971-га года Уладыка Філарэт прызначаны на кафедру Арцыбіскупа Берлінскага і Сярэднееўрапейскага, Патрыяршага Экзарха Сярэдняй Еўропы.

За гады служэння Мітрапаліта на беларускай кафедры: створаны новыя дыяцэзіі, адноўлены храмы, развіваецца багаслоўская адукацыя. У 1984 годзе быў заснаваны Сабор Беларускіх святых і ўстаноўлена яго агульнацаркоўнае святкаванне.

Сёння ў 10.00 гадзін Мітрапаліт Філарэт у саслужэнні з епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам узначаліў святочную літургію ў мінскім кафедральным саборы.

Нагадаем, што 21 сакавіка бягучага года Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту споўнілася 75 гадоў. З юбілеем яго павіншавалі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.







All the contents on this site are copyrighted ©.