2010-10-23 11:47:26

Сінод Біскупаў споўніў надзеі


RealAudioMP3 Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу споўніў надзеі ўскладзеныя на яго,- сказаў копцкі Патрыярх Александрыі Антоніо Нагіб, які 20 лістапада будзе ўключаны да Калегіі кардыналаў, выданню L’Osservatore Romano.

“Перад уваходам да сінадальнай залі многія з нас пыталі ў сябе: як мы можам і павінны глядзець у будучыню. Зараз, калі мы цяпер выйдзем з гэтай залы, будзем мець прынамсі ўпэўненасць адносна аднаго: мы павінны глядзець у будучыню без страху, але з надзеяй”,- сказаў копцкі кардынал-намінат. Ён прызнае, што “пасля першых выступленняў, якія былі засяроджаны на страху, адчаю, роспачы, што характарызавалі жыццё хрысціян у гэтым рэгіёне, мы вырашылі зліквідаваць гэтыя словы. Не толькі таму, што жадалі пераадолець менталітэт, які ўсё больш умацоўваецца ў гэтым кантэксце, а хутчэй для таго, каб навучыць нашых вернікаў жыць у святле Духа Святога, які нас ніколіі не пакідае. Сінадальныя айцы прасілі, не ўспамінаць больш аб страхах і боязях у будучых дакументах Сіноду, пачынаючы ад прапаноў. Мы разам жадаем, каб сінадальная асамблея была стымулам, які натхняе да надзеі”.

Копцкі Патрыярх высока ацаніў выступленні на Сінодзе прадстаўнікоў юдаізма і іслама сцвярджаючы, што яны здаліся яму “вельмі шчырымі”. “У мяне склалася ўражанне, што яны прадставілі ўласнае бачанне супрацоўніцтва, якое павінна быць паміж намі. Яны выказалі перакананне, што кожны з удзельнікаў гэтага працэсу павінен захаваць сваю ідэнтычнасць”.- сказаў Патрыярх Нагіб.

Ён таксама згодзіўся з равінам Давідам Розэнам, што найважнейшай патрэбай з’яўляецца ўзаемнае пазнанне, таму што ёсць яшчэ пастыры, якія не ведаюць юдаізма і паслядоўнікі юдаізму, якія нічога не ведаюць пра каталіцызм. “Гэта таксама датычыць адносінаў паміж католікамі і мусульманамі”- сказаў Патрыярх Нагіб.







All the contents on this site are copyrighted ©.