2010-10-22 14:07:35

Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу рыхтуе прапановы Папе


RealAudioMP3 Сёння працы Сіноду засяроджаны на 41 прапанове, якія будуць прадстаўлены папе Бэнэдыкту ХVI у суботу 23 кастрычніка.

Тэмы, на якія аўтары прапаноў звяртаюць увагу Святога Айца: экуменічны дыялог паміж хрысціянамі, дыялог з мусульманамі і яўрэямі, а таксама прысутнасць хрысціян на Блізкім Усходзе.

Для асягнення гэтай апошняй мэты, сінадальныя айцы падкрэсліваюць абавязак абараняць ідэнтычнасць Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў, ўмацоўваць адносіны ўнутры Каталіцкага Касцёла паміж біскупамі, святарамі і вернікамі, а таксама з іншымі Цэрквамі і рэлігійнымі супольнасцямі.

У прапановах увага звяртаецца на праблемы, якія датычаць эміграцыі і іміграцыі ў краінах гэтага рэгіёну, павышэння рэлігійнай свабоды.

У гэты час дакумент знаходзіцца на абмеркаванні ў малых групах, якім дадзена магчымасць прапанаваць некаторыя магчымымя папраўкі. Прадстаўленне канчатковых прапаноў закончыцца ў суботу 23 кастрычніка раніцай на чатырнаццатай і апошняй Генеральнай Асамблеі.

Закрыццём Сіноду стане ўрачыстая Эўхарыстыя у Бызыліцы св. Пятра ў нядзелю 24 кастрычніка, якую узначаліць папа Бэнэдыкт XVI







All the contents on this site are copyrighted ©.