Супольны маніторынг адносна пераходу англіканаў у каталіцызм
Стварэнне сумеснай
каардынацыйнай камісіі адносна пераходу анліканаў у каталіцызм прапанаваў Арцыбіскуп
Кентэрберыйскі, Роуэн Уільямс.
Арцыбіскуп Уільямс спаслаўся на апошнія падзеі
ў Анліканскай Царкве, калі на прошлым тыдні біскуп Фулхэма, Джон Бродхарст абвясціў,
што мае намер перайсці ў персанальны Ардынарыят, створаны Апостальскай Сталіцай. Аналагічная
інфармацыя даходзіць з розных англіканскіх супольнасцяў.
Мэтай камісіі паводле
арцыбіскупа Уільямса павінна быць забеспячэнне “плаўнага пераходу” англіканаў у каталіцтва,
а таксама зварот увагі на перамовы з Апостальскай Сталіцай.
Арцыбіскуп Кентэрбэрыйскі
не хавае свайго расчаравання тым, што аб стварэнні персанальнага ардынарыята даведаўся
ў апошнюю хвіліну і што гэта пытанне не было, на яго думку, дастаткова абмеркавана.
Па гэтай прычыне ён лічыць важным кантрольнад працэсам пераходу англіканаў у каталіцызм.