2010-10-22 12:50:32

Навучыць сем’ю карыстацца СМІ


RealAudioMP3 “Сям’я і рэлігійная адукацыя ў кантэксце сродкаў масавай камунікацыі”: гэта тэма адмысловага дня, які правядзе Вышэйшы Інстытут рэлігійных ведаў на Апалінарыі Папскага ўніверсітэта Святога Крыжа ў супрацоўніцтве з Форумам сямейных асацыяцый.

Роздум тэолагаў і навукоўцаў, будзе тычыцца сітуацыі сям’і, моцна ўзалежненай ад тых стэрэатыпаў адносна Касцёла, этычных прынцыпаў і рэлігійнасці, якія прапануюць СМІ. Мудра карыстацца імі і тлумачыць – гэта задача каталіцкіх выхавацеляў у сучасным свеце медыя.

Вучыць дзяцей і моладзь свабодзе і незалежнасці, аўтаномнаму мышленню – гэта таксама магчымасць абараніць ад небяспекі медыйнага павуціння. Дасканала ведаць сродкі камунікацыі і ўмець імі карыстацца дзеля дабра і любові – такія задачы стаяць сёння перад каталіцкай сям’ёй.







All the contents on this site are copyrighted ©.