2010-10-22 13:44:07

Завяршаецца праца ІІ Каталіцка-праваслаўнага форуму


RealAudioMP3 Сеня завершыліся працы ІІ Каталіцка-праваслаўнага форуму. 17 прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і 17 — Праваслаўных Цэркваў Еўропы распрацавалі Камюніке — выніковы дакумент форуму.

Аўтары дакумента з задавальненнем падкрэсліваюць, што ў Еўропе прыняты законы аб свабодзе веравызнання, якая з’яўляецца фундаментальным правам кожнай чалавечай асобы.

У розных краінах Еўропы гістарычна склаліся розныя мадэлі адносін паміж Касцёлам і дзяржавай. Як адзначаецца ў дакуменце, у краінах, дзе адна рэлігія з’яўляецца дамінуючай, іншыя не павінны быць дыскрымінаваны.

Касцёлы павінны мець права голасу ў дыскусіях па праблемах маральнасці і этыкі, каб такім чынам уносіць у грамадства дух хрысціянства і выхоўваць яго на прынцыпах Евангелля.

Павінна быць гарантавана свабода рэлігійнага навучання дзяцей паводле волі іх бацькоў.

Каталіцкі Касцёл і Праваслаўныя Цэрквы Еўропы выказалі гатоўнасць садзейнічаць разам з дзяржавай і грамадствам супольнаму дабру чалавека і грамадства.

8-я сесія форуму была прысвечана выбару месца і даты правядзення наступнага каталіцка-праваслаўнага форуму. Як было вырашана, ён адбудзецца ў сталіцы Партугаліі Лісабоне ў 2012 г. Падчас пасяджэння была выказана прапанова зрабіць тэмай наступнай сустрэчы праблему міграцыі.

Працы ІІ Каталіцка-праваслаўнага форуму завершылася сёння. Сустрэча выявіла імкненне як католікаў, так і праваслаўных да развіцця адносін паміж імі.

Па словах Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, у будучым не выключаецца магчымасць правядзення падобнага форуму ў Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.