2010-10-22 13:56:30

1 лістапада – дзень без сацыяльных сетак


RealAudioMP3 “Паўза ў Камунікацыі – 1 лістапада дзень без сацыяльных сетак”.- гэта лозунг міжнароднай кампаніі на карысць людзей, якія церпяць ад аўтызму. У гэты дзень на сайтах сацыяльных сетак, такіх як “Facebook” і “Twitter” наступіць “Паўза ў Камунікацыі” .

Мэтай кампаніі з’яўляецца збор сродкаў для арганізацый, якія працуюць на карысць асобаў з дыягназам аўтызм ў больш за 40 краінах свету, а таксама павышэнне грамадскай свядомасці на тэму аўтызму і праблемаў, якія спалучаныя з адносінамі з навакольным асяроддзем, што адчуваюць асобы з гэтай хваробай.

Кожны, хто да 30 кастрычніка далучыцца да акцыі “Паўза ў Камунікацыі”, на працягу 24 гадзін адсутнасці на сайтах сацыяльных сетак, будзе ў стане перажыць, што адчувае чалавек адарваны ад свету, неразуметы, ігнараваны іншымі. Праект мае ўсвядоміць людзям, наколькі цяжка жыць без камунікацыі. Арганізатары акцыі хочуць пераканаць 4.5 мільярда карыстальнікаў сацыяльных сетак закрыць на адзін дзень свае профілі.







All the contents on this site are copyrighted ©.