2010-10-21 11:19:55

Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу: увага да праблем палесцінцаў


RealAudioMP3 Праца Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу зараз знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення вынікаў і падрыхтоўкі прапановаў, якія пасля будуць прадстаўлены Святому Айцу Бэнэдыкту XVI. Рэдакцыйнымі працамі кіруе генеральны дарадчык Сіноду копцкі Патрыярх Антоній Нагіб. 19 кастрычніка 2010 г. лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Мішэль Саббах прадставіў на пасяджэнні дакумент «Kairos Palestina».

Тэкст, які прадстаўляе трагічную сітуацыю палесцінцаў, апрацавала і абвясціла на Святой Зямлі ў канцы мінулага года група палесцінскіх хрысціян. Дакумент заклікае да супраціўлення ізраільскай акупацыі, але без звароту да сродкаў насілля. «Мы хочам заключыць мір з Ізраілем, — адзначыў падчас прэс-канферэнцыі арцыбіскуп Саббах. — Сёння Ізраіль моцны і можа паступаць так, як хоча. Аднак у будучыні не будзе так. Час не працуе ні на карысць Ізраіля, ні на карысць міру».







All the contents on this site are copyrighted ©.