2010-10-21 14:06:39

Новыя акцэнты будучай кансісторыі


RealAudioMP3 Ватыканскі эксперт італьянскай газеты «Il Giornale» журналіст Андрэа Тарнeллі аналізуючы спіс новых кардыналаў, абвешчаных учора папам Бэнэдыктам XVI, адзначае, што сярод 20 новых кардыналаў ва ўзросце да 80 гадоў — 8 італьянцаў. Ад агульнай колькасці кардыналаў-выбаршчыкаў (121 асоба) больш за палову (62 асобы) будуць складаць еўрапейцы, у тым ліку 25 італьянцаў.

Тарнэллі падкрэслівае абсалютную навізну цяперашняй кансісторыі. Упершыню Святы Айцец уключыў у Калегію Кардыналаў двух біскупаў на пенсіі, якія яшчэ не дасягнулі 80-гадовага ўзросту: Мэдардо Мазамбвэ, арцыбіскупа Лусакі (Замбія) і Рауля Эдуардо Вэла Чырыбога, былога ардынарыя сталіцы Эквадору — Кіта. На думку ватыканскага эксперта, гэта сведчыць аб тым, што для Бэнэдыкта XVI іх кандыдатуры здаліся больш годнымі, за кандыдатуры іх пераемнікаў.

Ватыканіст «Il Giornale» таксама звяртае ўвагу, што ў Калегію Кардыналаў увайшлі два іерархі, якія з’яўляюцца прыхільнікамі традыцыйнай літургіі, што мела месца да рэформы, якую правёў Другі Ватыканскі Сабор: Прэфект Вярхоўнага Трыбунала Апостальскай сігнатуры арцыбіскуп Раймонд Лео Бёрк і Мітрапаліт Каломба Мальком Дон.

Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў аб прызначэнні кардыналамі па 10 прадстаўнікоў з Рымскай курыі і арцыбіскупаў буйных дыяцэзій свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.