2010-10-21 10:10:19

Мінск: прэзентацыя кнігі прысвечанай а. Надсану


RealAudioMP3 Сёння ўвечары ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук адудзецца прэзентацыя кнігі «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца».

Яна прысвечана апостальскаму візітатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктару Бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане, навуковаму, рэлігійнаму і грамадскаму дзеячу, грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Надсану.

На больш як шасцістах старонках кнігі, што пабачыла свет у выдавецтве «Тэхналогія», чытач знойдзе артыкулы 100 аўтараў з чатырнаццаці краінаў свету. Кніга на дзвюх мовах — ангельскай і беларускай.

Ідэя гэтай кніжкі нарадзілася ў 2006-м годзе напярэдадні 80-годдзя айца Аляксандра Надсана.

Айцец Аляксандр — гэта ўнікальная постаць у беларускай культурнай, навуковай і грамадскай прасторы. Менавіта айцец Надсан быў першым чалавекам з заходняга свету, які пасля страшнай чарнобыльскай трагедыі прыехаў у Беларусь з гуманітарнай дапамогай.

Кніга, якая прэзентуецца, — гэта не толькі набор артыкулаў, гэта яшчэ мастацкая і выдавецкая з’ява, — адзначыла яго складальніца і рэдактар доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая.







All the contents on this site are copyrighted ©.