Еўрапейскі Парламент: першы поспех абаронцаў жыцця
Прыняты Еўрапейскім
парламенатам бюджэт на 2011 год ўпершыню абмяжоўвае магчымасці фінансавання абортаў
у стадыі распапрацоўкі праграм Еўрапейскага Саюзу
“Зацверджаны бюджэт Еўрапейскага
Саюзу на 2011 год упершыню ўключае ў сябе абмежаванні на фінансаванне абортаў ці стэралізацыі
ў рамках праграм палітыкі развіцця Еўрапейскага Саюзу. Гэта маленькі крок, але ў добрым
напрамку. Саюз наогул не павінен фінансаваць праграм, якія прадугледжваюць правядзенне
абортаў, таму што гэтая практыка з’яўляецца незаконнай ў некаторых краінах Еўрапейскага
Саюзу”,- сказаў дэпутат Конрад Шыманскі, адзін з аўтараў паправак.
Да бюджэтнай
рэзалюцыі была ўведзена папраўка, што Еўрапейскі парламент “надасць асаблівую ўвагу
барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын, у тым ліку прымусовымі абортамі, акалечваннем
жаночых палавых органаў, прымусовай стэрылізацыяй і іншым жорсткім, нечалавечым або
зняважлівым абыходжаннем з імі”