2010-10-21 09:56:27

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка


RealAudioMP3 Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што клопаты кардынала Казіміра Свёнтка садзейнічаюць умацаванню міру і згоды ў грамадстве, абуджаюць у людзях чалавекалюбства і міласэрнасць. Для святароў і парафіянаў ён з’яўляецца прыкладам непахіснага духоўнага служэння і цвёрдасці ў веры.

«Прыміце, ваша Эміненцыя, пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай яшчэ доўгія гады ваш светлы розум, аптымізм і ўнутраная энергія дапамагаюць людзям і садзейнічаюць працвітанню роднай Беларусі», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння кардыналу Свёнтку споўнілася 96 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.