Украіна: праваслаўныя святары ўдзельнічаюць у выбарах
Украінскія праваслаўныя
святары рыхтуюцца да ўдзелу ў мясцовых выбарах, якія адбудуцца 31 кастрычніка. У выбарчых
спісах прысутнічаюць імёны святароў, якія належаць як да Маскоўскага так і да Кіеўскага
Патрыярхатаў.
“Круг улады гэта эксклюзіўны клуб, які вырашае шмат важных пытанняў.
Таму прысутнасць духоўных асоб там неабходна, каб меркаванне Царквы было таксама ўлічана”,-
заявіў прадстаўнік Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, айцец Сергій
Каваленка.
Супрацьлеглае меркаванне выказала Украінская Грэка-каталіцкая Царква.
Яе кіраўнік, кардынал Любамір Гусар перасцярог перад інструментальным выкарыстаннем
Царквы палітыкамі. Ён нагадаў, што святары не толькі не могуць балатавацца на выбарах,
але і не павінны аказваць падтрымкі ніякай палітычнай партыі. Святар павінен служыць
ўсяму грамадству, членам розных палітычных і грамадскіх груп”,- сказаў кардынал Гузар.
Ён
таксама перасцярог перад палітыкамі, якія падчас выбарчай кампаніі набліжаюцца да
Царквы, свядомыя таго, што гэта ўстанова сёння карыстаецца найбольшым даверам ва ўкраінскім
грамадстве.