Кітайскі кардынал: біскупы ў Кітаі пазбаўлены магчымасці ўплываць на будучыню Касцёла
Кардынал Дзэн Дзэ-к’юм,
біскуп Ганконгу на пенсіі, ўпершыню за шэсць гадоў змог наведаць Кітай. Ён жыве ў
Ганконгу, які на працягу 13 гадоў з’яўляецца часткай Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Паколькі гэта тэрыторыя мае стутус “адмысловага адміністрацыйнага рэгіёна”, ад Кітая
яе раздзяляе мяжа. Кардынал апошні раз наведваў сваю радзіму ў 2004 годзе. Пасля гэтага
ён быў абвешчаны ў Кітаі “персонай нон грата”.
“Божа мой, калі мы кітайцы,
зможам адкрыць свае сэрцы, гаварыць і весці сябе як нармальныя людзі?”,- скардзіўся
78 гадовы кардынал. “Якая гэта жахлівая сістэма, якая ўзносіць бар’еры нават у сэрцах
людзей! Закрывае рот на замок! Мы дарослыя, якія любім сваю радзіму, не можам абмяркоўваць
асноўныя яе праблемы. Мы стаім на чале Касцёла, але не можам гаварыць аб яго будучыні!”,-
сказаў біскуп Ганконгу на пенсіі.
Адказваючы на пытанне газеты “Apple Daily”
пасля вяртання з Шанхаю, ці яго паездка мела сувязь з паляпшэннем адносін паміж Пекінам
і Ватыканам, кардынал Дзэн сказаў, што цяжка мець вялікія надзеі ў сувязі з так кароткім
візітам. Ён паведаміў, што не меў магчымасці сустрэцца з ніводным “падпольным” біскупам
і святарамі, якія працуюць без дазволу ўладаў Кітая.